Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей пяты год запар газета "Комсомольская правда в Беларуси" праводзіць вялікае сямейнае свята – чэмпіянат "Малышы, на старт!".
Спаборніцтва па "забегу ў паўзунках" для маленькіх спартсменаў ад 7 месяцаў да 2 гадоў стала сапраўдным сямейным святам. У праграме мерапрыемства былі развіваючыя гульні для дзяцей рознага ўзросту, конкурсы для дарослых, забаўляльная праграма тэматычных дзіцячых пляцовак, музыка, сюрпрызы, падарункі і выдатны настрой.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля ста дзяцей.
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci