Намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішань наведае Беларусь з афіцыйным візітам 27—29 мая. Візіт адбудзецца па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Запланаваны афіцыйныя перагаворы Андрэя Кабякова і Ван Цішаня ў пашыраным складзе. Праграмай знаходжання таксама прадугледжана наведванне Ван Цішанем Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. «Адметна, што гэты візіт у Беларусь — першы замежны афіцыйны візіт Ван Цішаня на гэтай пасадзе», — адзначылі ў прэс-службе ўрада.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/van-cishan
[4] https://zviazda.by/be/tags/knr