Пытанні рэгіянальнай бяспекі абмеркавалі Мінабароны Беларусі і НАТА, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава з намеснікам памочніка Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймсам Апатураем прайшла падчас форуму "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх".
Бакі абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі, абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва Беларусі і НАТА ў ваеннай сферы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony