Творчае спаборніцтва з праводзіцца з 2002 года ў мэтах павышэння ўзроўню даверу грамадзян да дзейнасці МУС Расіі, фарміравання ў грамадстве станоўчага вобразу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удасканалення і ўмацавання ўзаемадзеяння ведамства з праваахоўнымі органамі дзяржаў-удзельніц СНД.
У конкурсе могуць прыняць удзел журналісты расійскіх цэнтральных, рэгіянальных ведамасных СМІ, а таксама супрацоўнікі праваахоўных органаў і прадстаўнікі прэсы краін Садружнасці.
Конкурсныя работы ў форме публікацый, відэа-, аўдыёматэрыялаў, выкананыя ў розных жанрах, а таксама матэрыялы аб праведзеных інфармацыйна-прапагандысцкіх і сацыяльных акцыях, міждзяржаўных праектах неабходна накіраваць на адрас Упраўлення па ўзаемадзеянні з інстытутамі грамадзянскай супольнасці і сродкамі масавай інфармацыі МУС Расіі да 1 чэрвеня 2018 год.
Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца праз сайт [1] МУС Беларусі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] http://www.mvd.gov.by/main.aspx?guid=202575
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/smi
[4] https://zviazda.by/be/tags/presa
[5] https://zviazda.by/be/tags/mus
[6] https://zviazda.by/be/tags/mus-rasii
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalisty