«Прыйшоўшы ў Нацыянальны гістарычны музей у ролі кіраўніка, я быў вельмі здзіўлены, якім велізарным багаццем валодае музей і якая колькасць узрушальных, унікальных экспанатаў ёсць у запасніках. У Нацыянальным гістарычным захоўваецца больш як 50 % усяго аб'ёму музейнага фонду — каля 450 тысяч адзінак захоўвання. Усё трэба максімальна паказваць за кошт часовых выставак, сумесных міжнародных праектаў, а для гэтага — шырока выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва падчас праграм абмену, дзён культуры. Патрэбна шматгранная, шматаспектная праца. Усё гэта павінна быць вядома шырокім слаям насельніцтва, гэта трэба беларусам, нам ёсць чым ганарыцца».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert