Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа гала-канцэрт пераможцаў і фіналістаў VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Маладыя артысты, вакалісты і інструменталісты выступяць як сольна, так і ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Радыёконкурс аб'яднаў у гэтым годзе больш за трыста адораных дзяцей з розных куткоў краіны. У праграме канцэрта будуць прадстаўлены як песенныя, так і інструментальныя творы - эстрадныя, класічныя і народныя.
Тэлеверсія канцэрта - сумесны праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і тэлеканала "Беларусь 3". Здымкі гала-канцэрта праходзілі ў найбуйнейшай студыі медыяхолдынга "600 метраў".
Выступы прызёраў конкурсу можа слухаць і аўдыторыя Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё - спецпраект "Маладыя таленты Беларусі" выходзіць у эфір па нядзелях у 11.20.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-talenty-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/radyyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/talenty-belarusi