Фестываль "Еўразія.DOC", прысвечаны дакументальнаму кіно краін СНД, у трэці раз пройдзе ў Мінску з 1 па 4 кастрычніка, паведамілі арганізатары.
Геаграфію ўдзельнікаў ініцыятары праекта не абмяжоўваюць. Асноўная ўмова — тэма фільма: у праграму патрапяць карціны, якія прама ці ўскосна закранаюць грамадска-палітычнае жыццё краін СНД.
У фестывалі могуць удзельнічаць дакументальныя фільмы, знятыя ў розныя гады, аднак у прыярытэце будуць свежыя работы, створаныя на працягу апошніх двух гадоў, а асаблівую ўвагу журы надасць стужкам, якія аўтары пададуць для прэм'ернага паказу.
На дадзены момант адбор фільмаў і прыём заявак для ўдзелу ў фестывалі працягваецца. Дарэчы, у журы — вядомыя прадстаўнікі прафесійных супольнасцяў кінадакументалістаў, палітолагаў і журналістаў з розных краін.
Акрамя кінапаказаў (у тым ліку пазаконкурсных) у рамках фестывалю традыцыйна пройдуць сустрэчы з аўтарамі прадстаўленых работ, круглыя сталы і дыскусіі.
bel.sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] https://bel.sputnik.by/culture/20180523/1035583219/festival-dokumentalnogo-kino-stran-sng-projdet-minsk.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/euraziyadoc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dakumentalnae-kino