«Прадпрыемствы Мінпрама сёлета пачалі экспарт прадукцыі ў 23 новыя краіны, што гаворыць пра тэндэнцыю ўздыму прамысловай вытворчасці. Па выніках першага квартала гэтага года прадэманстраваны добрыя вынікі. Так, тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці за гэты перыяд склаў больш за 117 %, экспарту — 127 %. Самае галоўнае, што ў першым квартале мы экспартавалі тавары ў 93 краіны. Работа па дыверсіфікацыі экспартных рынкаў, праведзеная Мінпрамам у 2017 годзе і сёлета ў студзені — сакавіку, дае станоўчы вынік. Так, у 2017 годзе доля Расіі ў агульным аб'ёме экспарту прамысловасці склала 60 %, сёння — практычна 50 %. Мы знаходзім пакупнікоў сваёй тэхнікі на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Напрыклад, па станкабудаванні выйшлі на рынак Германіі — традыцыйны рынак па вытворчасці станкоў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert