У Драгічынскім раёне рыбак загінуў ад удару токам, паведамілі ў РУП "Брэстэнерга".
Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 20 мая паблізу вёскі Навасёлкі. На абводнай канале рыбачыла кампанія. З надыходам змяркання адпачывальнікі сталі збірацца дадому. Жыхар Кобрынскага раёна 1987 года нараджэння не стаў складваць вудзільна. Калі ён ішоў да машыны, то спатыкнуўся аб штучны насып. У гэты момант вудзільна наблізілася на небяспечную адлегласць да высакавольтнай лініі 10 кВ і мужчына атрымаў смяротны ўдар токам.
Драгічынскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці гібелі вяскоўца. У месцы, дзе адбылася трагедыя, усталяваная шыльда, якая папярэджвае аб небяспечнай зоне і забароне рыбнай лоўлі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni