Больш за 8 тыс. мінскіх выпускнікоў запрошаны на рэспубліканскае свята "Апошні званок", якое пройдзе 30 мая ў шматфункцыянальным культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна", паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец.
"Тыя школьнікі, якія раней на гэты дзень запланавалі экскурсіі і мерапрыемствы (іх крыху больш за 2 тыс.), будуць адзначаць заканчэнне навучальнага года па сваёй праграме", - адзначыла Ганна Рысявец.
Каля спарткомплексу будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, фотозоны, выступяць творчыя калектывы.
З 10.00 да 11.00 ва ўсіх школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Будзе забяспечана грамадская бяспека, скарэкціраваны маршруты і графік руху транспарту, абмежаваны продаж алкагольных напояў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aposhni-zvanok