Аляксей Багданаў, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання:
«Беларусь падышла да фінальнай часткі перагавораў аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Цяпер ідзе актыўная работа па вызначэнні ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі беларускіх сельгасвытворцаў, якая будзе дазволена нашай краіне ў выпадку яе ўступлення ў СГА. Мы намецілі правесці пашыраную нараду з членамі Кернскай групы — асацыяцыяй краін-экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі — і з імі пагаварыць пра тое, які ж узровень дзяржпадтрымкі будзе ўзгоднены для нашай краіны. Што датычыцца памеру мытных пошлін, то Беларусь імкнецца ўступіць у СГА на тых жа ўмовах, што і асноўны наш гандлёвы партнёр — Расійская Федэрацыя».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert