ДТЗ здарылася на аўтадарозе Чэрвень — Ляды — Якшыцы.
Па інфармацыі УДАІ УУС Мінаблвыканкама, жыхарка Червеня на "Пежо-207" абганяла рэйсавы аўтобус і не справілася з кіраваннем. Яна з'ехала на правую па ходзе руху абочыну, машыну занесла. Пасля гэтага легкавік выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў бетонную агароджу могілак. Там аўто перавярнулася і пашкодзіла некалькі надмагілляў. Кіроўцу шпіталізавалі з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі. Жанчына была прышпілена.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz