Амаль палова раёнаў з напружанай сітуацыяй на рынку працы палепшылі яе. Пра гэта сёння журналістам паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
"У пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы ўрад унёс 48 гарадоў і раёнаў краіны. Цяпер, па словах міністра, амаль 48% ад гэтай колькасці раёнаў палепшыла сітуацыю на рынку працы. Ёсць пяць раёнаў, дзе яна пагоршылася", - праінфармавала міністр.
Ірына Касцевіч распавяла, як на месцах арганізуецца работа пастаянна дзеючых камісій, закліканых садзейнічаць працаўладкаванню. Мінпрацы і сацабароны праводзіць для іх выязныя семінары. Міністр падкрэсліла, што перад камісіямі стаіць задача зразумець кожнага чалавека, разабрацца з яго сітуацыяй. "Перш за ўсё індывідуальны падыход, каб аказаць яму садзейнічанне", - сказала яна.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/rynak-pracy