Прайшло пяць месяцаў з таго моманту, калі быў парушаны рух на аўтатрасе цераз Прыпяць. Важная дарога, якая злучала Тураўскае Палессе, а таксама іншыя палескія раёны — Столінскі і Лельчыцкі — з цэнтральнай вобласцю, часова была закрыта. Спачатку трэшчына ў мосце, а затым і прагіб у цэнтры жалезабетоннай канструкцыі стварылі аварыйную сітуацыю. Неадкладна пачалася наводка пантоннага моста і пракладка дамбіраванай дарогі па балотах і прыпяцкіх поймах. У дадатак стаў хадзіць паром для велікагрузных аўто.
Цяпер аўтамабільны рух працуе без збояў, хіба, калі праходзяць баржы з каменем і рачныя экскаватары, пантонны мост часова разводзяць.
А каля аварыйнага аб'екта перасыпаюць цячэнне і рэчышча ракі адводзяць на яго ранейшае — як было гэта трыццаць гадоў таму — месца каля вёскі Чэрнічы. Ідзе дэмантаж пралётаў паміж асноўнымі апорамі моста. Летам пачнецца самы складаны і адказны момант — яго рэканструкцыя.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Мінск — Жыткавічы — Тураў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/most
[4] https://zviazda.by/be/tags/most-praz-prypyac
[5] https://zviazda.by/be/tags/raka-prypyac
[6] https://zviazda.by/be/tags/turau
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhytkavicki-rayon