17 мая ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Казкі старога Адамкова», створанай пісьменніцай Наталкай Харытанюк і мастачкай Воляй Кузьміч [4].
На сустрэчы гасцям раскажуць пра цуды, працу і падтрымку, якія дазволілі выдаць кнігу дзіцячых прыгод па-беларуску і без кампрамісаў для якасці. Прэзентацыя будзе праходзіць у суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
Кніга «Казкі старога Адамкова» пабачыла свет у красавіку 2018 года ў выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі на платформе «Talaka». Цікава тое, што неабходная сума была сабраная ўжо на трэці дзень пасля старту. Агульная падтрымка склала 120% ад запланаванай і, як прызнаюцца самі аўтаркі, дазволіла ім рэалізаваць самыя смелыя задумкі.
У цэнтры «Казак старога Адамкова» — тры гісторыі, якія адбываюцца з братам і сястрой, Кастусём і Наталкай, у іх двары на самым захадзе горада Брэста, у старым раёне Адамкова. Нефармальны дэвіз выдання — «Усе загадкі схаваныя за гаражамі» жыве ў ілюстрацыях літаральна ў некалькіх вымярэннях.
Дзе: галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)
Калі: 17 мая, 18:00
Колькі каштуе: уваход вольны, аднак неабходна рэгістрацыя [5]
Ганна БАГІНО
Фота з архіва Волі КУЗЬМІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] http://zviazda.by/be/news/20170315/1489594652-dlya-samaga-vazhnaga-u-zhycci-zausyody-znoydzecca-mesca
[5] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdxF8Uo3iyg8XhNLB4PzP_xf-s1q3hcY9hUNS3ieGVUxJw_8w/viewform
[6] https://zviazda.by/be/tags/kazki-staroga-adamkova
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachaya-litaratura
[8] https://zviazda.by/be/tags/volya-kuzmich
[9] https://zviazda.by/be/tags/natalka-harytanyuk