У Брэсце ўзнагародзілі лаўрэатаў звання «Чалавек года Брэстчыны», а таксама пераможцаў спаборніцтва за найлепшыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Фотаздымкі лаўрэатаў, назвы прадпрыемстваў-пераможцаў занесены на Дошку гонару вобласці.
Дыпломы пераможцы атрымалі ад старшыні аблвыканкама Анатоля ЛІСА.
У ліку лаўрэатаў за дасягненні 2017 года — Павел Пінігін, дырэктар 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода і Юрый Плаксін, галоўны інжынер прыватнага вытворчага прадпрыемства «Вікторыя». Сярод працаўнікоў аграпрамысловага комплексу ўзнагародай адзначаны галоўны аграном ААТ «Агра-Моталь» Валерый Стасевіч. Медыкам года прызнаны загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі для дзяцей Брэсцкага абласнога радзільнага дома Сяргей Філатаў, педагогам года — дырэктар установы адукацыі «Дапаможная школа г. Брэста» Людміла Дзенісевіч. У галіне культуры адзнаку атрымаў мастацкі кіраўнік гарадскога духавога аркестра Валерый Коваль. Званне «Чалавек года» прысуджана па 16 намінацыях.
Пераможцамі спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці прызнаны горад Баранавічы, Камянецкі раён, Пінкавіцкі сельскі Савет Пінскага раёна.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/chalavek-goda-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/chalavek-goda-brestchyny
[5] https://zviazda.by/be/tags/brest
[6] https://zviazda.by/be/tags/uznagaroda