Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад'емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі.
Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай. Прыемна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі мінулага.
Герб, сцяг і гімн — гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне.
У гэты знамянальны дзень сардэчна жадаю вам, дарагія суграмадзяне, шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў на карысць любімай Радзімы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-dzyarzhaunaga-gerba-i-dzyarzhaunaga-scyaga-respubliki-belarus