Тэлеканал АНТ распачаў прыём заявак ад ахвотных трапіць на рэспубліканскі творчы конкурс "Талент краіны" (трэці сезон).
Як даведалася "Звязда", умовы адбору не змяніліся: да ўдзелу ў чатырох конкурсных катэгорыях запрашаюцца таленавітыя дзеці ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таксама прымаюцца калектыўныя заяўкі – калі ў творчай суполцы не больш за 3 чалавекі.
Пакінуць заяўкі можна да 15 мая на сайце тэлеканала ont.by [3] і, не чакаючы адказу, рыхтавацца да кастынгаў. Яны адбудуцца ў Беларускай акадэміі музыкі (Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 30) па наступным графіку:
17 мая з 10 да 18 гадзін – "Вакальны жанр" (народны, акадэмічны і эстрадны вакал);
18 мая з 10 да 18 гадзін – "Харэаграфічнае майстэрства" (народная, класічная і сучасная харэаграфія);
19 мая з 10 да 18 гадзін – "Інструментальнае мастацтва";
20 мая з 10 да 18 гадзін – "Арыгінальны жанр" (цыркавое мастацтва, дэкламацыю, акцёрскае майстэрства).
Усе падрабязнасці адносна кастынгаў можна папярэдне ўдакладніць па тэлефоне +375-17-2843411.
Па выніках кастынгаў прафесійнае журы вызначыць 48 удзельнікаў тэлепраекту. У эфіры ж трэці сезон "Таленту краіны" гледачы ўбачаць гэтай восенню.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://www.ont.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/talent-krainy
[5] https://zviazda.by/be/tags/ant