Аб гэтым заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб сёння на медыясняданку з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.
"Нават калі гаворка не ідзе пра інвестыцыі, паколькі інвеставанне — гэта сур'ёзны крок для брытанскіх кампаній, над якім неабходна добра думаць, ужо нядрэнна, калі развіваюцца гандлёва-эканамічныя кантакты паміж кампаніямі дзвюх дзяржаў", — адзначыла яна.
Фіёна Гіб таксама дадала, што іх амбасада невялікая, таму яна не мае спецыяльнага аддзела, які б супрацоўнічаў са спецыяльным дэпартаментам па прамысловасці і гандлі. "Тым не менш мы аказваем усялякую падтрымку брытанскім кампаніям, якія дэманструюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю, разглядаюць магчымае інвеставанне ў Беларусь", — сказала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.
Дарэчы, патэнцыял узаемнага супрацоўніцтва ёсць у такіх сферах, як будаўніцтва і лесаперапрацоўка. Акрамя гэтага, дыпламат звярнула ўвагу на тое, што Беларусі трэба больш актыўна прасоўваць свае эканамічныя інтарэсы ў Вялікабрытаніі, рэкламаваць сябе, а таксама выходзіць на міжнародныя рынкі.
Поўнае інтэрв'ю сродкаў масавай інфармацыі з Фіёнай Гіб чытайце ў заўтрашняй газеце.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/fiyona-gib
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/investar