Стэнд Выдавецкага дома «Звязда» на выставе «СМІ ў Беларусі» сумесна з Беларускай натарыяльнай палатай правядзе акцыю. 4 мая нашы чытачы змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ад спецыялістаў Мінскай гарадской і Мінскай абласной натарыяльных акруг.
Наведвальнікі атрымаюць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята. Спецыялісты будуць рады даць інфармацыю пра ўсё, што тычыцца завяшчання, дарэння, спадчынных правоў, выезду дзяцей за мяжу, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых подпісаў, а таксама адказы на іншыя актуальных пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята.
– Падобныя акцыі, якія праводзяцца ў рамках прававой асветы насельніцтва, для натарыусаў рэспублікі сталі традыцыйнымі. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляюцца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва, – распавёў Артур Стрэх, памочнік Старшыні Беларускай натарыяльнай палаты.
Спецыялісты Мінскай гарадской натарыяльнай акругі прымуць грамадзян з 10 да 12 гадзін, а Мінскай абласной – з 12 да 14.
Нагадаем, XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» пройдзе з 3 да 5 мая па адрасе пр. Пераможцаў, 14.
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-spevak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-nataryyalnaya-palata
[4] https://zviazda.by/be/tags/smi-u-belarusi-0