У Беларусі ўстаноўлены [2] месячны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2018 года ў памеры Br206,58.
Новы бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае Br229,78, пенсіянераў - Br157,5, студэнтаў - Br199,75, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br132,98, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br183,35, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br223,91.
У Беларусі змяняюцца правілы выдачы крэдытаў. З 1 мая банкі будуць па-новаму разлічваць крэдытаздольнасць кліентаў. Нацбанк растлумачыў [3] некаторыя нюансы інструкцыі аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання.
У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму будуць праведзены пераразлікі [4] мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў. Так, напрыклад, працоўныя пенсіі з мая павялічацца [5] ў сярэднім на 5,4%.
Падаражанне закране [6] прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман ". Цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" Winston XSlims Green Impulse будуць прадавацца па Br2,75. Кампанія "Беларусьгандаль" з 1 мая павышае на 5 капеек кошт цыгарэт Kent Mode Blue і Kent Mode Silver, яны будуць каштаваць Br2,7.
"МТС інфармуе сваіх абанентаў аб павышэнні [7] тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 3 працэнты да ўзроўню бягучых тарыфаў з 1 мая 2018 года. Змяненне абумоўлена развіццём інфраструктуры, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў і развіццём лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння якасці аказваемых паслуг", - гаворыцца ў паведамленні.
Гэты тарыф складае [8] Br0,15693 (без ПДВ) за 1 кВт/гадз, што ніжэй за агульны тарыф для арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг, на 48 працэнтаў.
Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $111,4 да $118,5 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $61,2 да $65,1 за 1 т, на таварныя бензіны - з $33,4 да $35,5 за 1 т.
Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом класа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў", нагадалі [9] ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180427/1524811870-byudzhet-prazhytachnaga-minimumu-z-1-maya-pavyshaecca-da-br20658
[3] http://zviazda.by/be/news/20180406/1523003051-nacbank-zacverdziu-novyya-pravily-vydachy-kredytau
[4] http://zviazda.by/be/news/20180427/1524832668-vyrastuc-minimalnyya-pensii-nadbauki-pavyshenni-i-daplaty-da-ih
[5] http://zviazda.by/be/news/20180426/1524755697-pracounyya-pensii-z-1-maya-pavyalichacca-u-syarednim-na-54
[6] http://zviazda.by/be/news/20180425/1524661573-nekatoryya-marki-cygaret-padarazheyuc-u-belarusi-z-1-maya
[7] https://www.mts.by/news/98508/
[8] http://zviazda.by/be/news/20180427/1524814380-u-belarusi-upershynyu-ustanouleny-taryf-dlya-zaradki-elektramabilyau
[9] http://zviazda.by/be/news/20180403/1522766298-pensiyaneram-daduc-50-znizhki-na-praezd-u-cyagnikah-regiyanalnyh-liniy
[10] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet-prazhytachnaga-minimumu
[11] https://zviazda.by/be/tags/kredyty
[12] https://zviazda.by/be/tags/cygarety
[13] https://zviazda.by/be/tags/minimalnyya-pensii
[14] https://zviazda.by/be/tags/mts
[15] https://zviazda.by/be/tags/elektramabil
[16] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[17] https://zviazda.by/be/tags/cyagniki-regiyanalnyh-liniy