Часопіс «Родная прырода» і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам адукацыі распачынае новы праект — рэспубліканскі конкурс ідэй «Прырода малой радзімы».
Мы запрашаем да ўдзелу дарослых і дзяцей, вучняў і іх настаўнікаў — усіх, хто любіць беларускую прыроду і хоча змяніць да лепшага экалагічную сітуацыю на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым.
Дасылайце на адрас pryroda@zvіazda.by [3] свае ідэі і праекты, накіраваныя на захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вывучэнне экалагічных праблем населеных пунктаў і пошук шляхоў іх рашэння. Самыя цікавыя будуць апублікаваныя на старонках часопіса «Родная прырода», а іх аўтары атрымаюць падарункі.
Прыём конкурсных работ — з 1 мая да 15 кастрычніка.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і вызначэнне пераможцаў у намінацыях пройдзе з 16 кастрычніка па 15 лістапада, вынікі конкурсу і конкурсныя работы пераможцаў будуць апублікаваны ў снежні 2018 года.
Дадатковую інфармацыю і Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу ідэй «Прырода малой радзімы» можна прачытаць на старонцы [4] часопіса «Родная прырода», а таксама на сайце [5] Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя minpriroda.gov.by
Давайце разам зробім Беларусь яшчэ больш прыгожай і зялёнай!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[3] mailto:pryroda@zvіazda.by
[4] http://zviazda.by/ru/news/20180428/1524900444-sohranim-prirodu-maloy-rodiny
[5] http://minpriroda.gov.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/karani-i-krony
[7] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi
[8] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[9] https://zviazda.by/be/tags/rodnaya-pryroda