Менавіта 100 гадоў споўніцца БелТА сёлета 23 снежня. Учора ў Выканкаме СНД адбылося гашэнне паштовай маркі з гэтай нагоды. А таксама прайшло пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці.
Найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва нашай краіны доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай звязцы з ТАСС, а з 1991 года працягнула асвятляць навіны суверэннай Беларусі. Зараз на ўласным інтэрнэт-сайце размешчана інфармацыя на шасці мовах: беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай і кітайскай. Учора Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву».
Як заявіў падчас цырымоніі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел ЛЁГКІ, мы шчыра спадзяёмся, што агенцтва не проста захавае пазіцыі вядучага інфармацыйнага рэсурсу краіны, але і значна ўмацуе іх. Жыццё не стаіць на месцы. З'яўляюцца новыя тэхналогіі, прыходзяць новыя людзі, і мы адчуваем сябе ўпэўнена ў тым сэнсе, што агенцтва ідзе за самымі сучаснымі тэндэнцыямі.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belta