Па інфармацыі прэс-службы рэгіянальнага ўпраўлення МУС па вобласці, каля пяці гадзін раніцы на 258-м кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург — Невель у Струга-Красненскім раёне адбылася аварыя, у выніку якой шэсць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Мяркуецца, што кіроўца трактара «Вольва» пры развароце не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру, з прычыны чаго адбылося сутыкненне з аўтамашынай «Мерседэс».
У мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць грамадзян Беларусі. Па апошняй інфармацыі, тры чалавекі шпіталізаваны з пераломамі і іншымі траўмамі, тры — з ударамі і рванымі ранамі — праходзяць лячэнне амбулаторна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/pskouskaya-voblasc