У Ленінскае РУУС г. Мінска паступіла паведамленне ад супрацоўнікаў ТАА «Радыёэлектронная Кампанія» аб крадзяжы трактара «Амкадор 702», які належыць арганізацыі. Буйнагабарытны транспартны сродак быў прыпаркаваны на тэрыторыі аўтобуснага парка № 2 па вуліцы Сямёнава.
У ходзе разбору было ўстаноўлена, што ў снежні 2017 года на гэтай тэхніцы падпрацоўваў 34-гадовы жыхар Заводскага раёна сталіцы, які мае дачыненне да здзяйснення крадзяжу. Супрацьпраўнае дзеянне зламыснік ажыццявіў не адзін, а са сваім стрыечным братам. 36-гадовы сваяк неаднаразова трапляў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі за здзяйсненне аналагічных злачынстваў і ў лістападзе 2017 года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Ён і прапанаваў брату прадаць трактар і знайшоў пакупніка. Тэхніку зламыснікі рэалізавалі за 7,5 тысячы долараў, паведамілі ў Ленінскім РУУС сталіцы. Падазроным можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk