У сталіцы абмеркавалі інавацыі ў тэхналогіі зварачных вытворчасцей. Сярод удзельнікаў рэспубліканскай навукова-практычным семінара "Зварка. Інжынірынг. Тэхналогіі 2018" былі спецыялісты беларускіх заводаў чатырох ведамстваў: міністэрства прамысловасці, міністэрства энергетыкі, міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Дзяржкамваенпрама.
Як адзначылі спецыялісты "Інстытута Беларгстанкінпрам" Міністэрства прамысловасці, на мерапрыемстве абмяркоўвалі інавацыйныя кірункі ў арганізацыі і аснашчэнні зварачных вытворчасцей, эфектыўнасці тэхналагічных рашэнняў. У прыватнасці, размова ішла аб інжынірынгавым суправаджэнні этапаў распрацоўкі новай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах, інавацыйных тэхналогіях зваркі, заснаваных на камп’ютарным кіраванні зварачнага абсталявання. Не абмінулі і сучасныя зварачныя вытворчасці машынабудаўнічых прадпрыемстваў на прыкладзе "БелДжы", энергазберагальных тэхналогій кантактнай рэльефнай зваркі. Вывучаўся вопыт стварэння зборачна-зварачных вытворчасцей сумесных прадпрыемстваў на прыкладзе прадпрыемства "МАЗ".
Другі дзень семінара быў прысвечаны аўтаматычнай арбітальнай зварцы адказных канструкцый, тэхналагічным асаблівасцям падбору рэжымаў зваркі і камплектацыі абсталявання. Абмеркавалі праект палажэння аб парадку атэстацыі тэхналогіі зваркі, персаналу ў галіне зварачнай вытворчасці пры вырабе, мантажы і рамонце на небяспечных вытворчых аб'ектах, патэнцыйна небяспечных аб'ектах і эксплуатаваных на іх тэхнічных прыладах.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/vytvorchasc