Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы. Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт цёпла віталі адзін аднаго.
"Сёння я вырашыў прыехаць да вас у дамавы храм, які вельмі люблю. Хачу ад сябе асабіста і ад вас павіншаваць беларускі народ з гэтым светлым святам Вялікадня. Гэта самае жаданае свята ў нашага народа, вы гэта добра ведаеце. Таму дазвольце мне вас павіншаваць з гэтым светлым святам і ўвесь беларускі народ, пажадаць яму дабра і шчасця", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем і мітрапалітам запалілі свечку ў сямейным храме і абмяняліся падарункамі.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka