Ацяпляльны сезон для жылфонду, інтэрнатаў, гасцініц, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў сталіцы завяршаецца сёння, 9 красавіка. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам прыняў 6 красавіка, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама - начальнік аддзела энергетыкі Дзмітрый Плашкоў.
"Сярэднесутачная тэмпература паветра дазволіла прыняць такое рашэнне. І хоць мы далей працягнем маніторыць надвор'е, сур'ёзных замаразкаў не чакаем. Тым не менш, пакуль сістэмы будуць заставацца запоўненымі да пачатку сезонных работ, каб у выпадку замаразкаў можна было прыняць нейкія меры", - адзначыў Дзмітрый Плашкоў.
Услед за жылфондам і іншымі названымі аб'ектамі з 10 красавіка адключаць цяпло ў медыцынскіх і сацыяльных установах, школах і дзіцячых садках, яслях, бібліятэках, музеях і дзяржархівах.
Як паведамлялася, ацяпленне грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы пачалі адключаць [2] 5 красавіка.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180405/1522909531-u-minsku-syonnya-pachnuc-adklyuchac-acyaplenne-u-administracyynyh-budynkah
[3] http://www.belta.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/acyaplenne