Пайшоў з жыцця двухразовы алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Вядомы спартсмен памёр на 57-м годзе жыцця. Акрамя дзвюх залатых алімпійскіх узнагарод, ураджэнец Гродна чатыры разы станавіўся чэмпіёнам свету. Дванаццаць разоў Аляксандр Курловіч устанаўліваў рэкорды планеты.
Ён з'яўляўся членам выканкамаў Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі. Узначальваў прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Гродзенскай вобласці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-kurlovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartsmen