Яго пасля грамадскага абмеркавання зацвердзіць кампетэнтнае журы, адзначыў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл ПАРТНОЙ.
Некалькі варыянтаў брэнду краіны за аўтарствам Еўрасаюзу і Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) з карэкціроўкай яе генеральнага сакратара Талеба Рыфаі існуе і цяпер. Аднак яны “не пойдуць на карысць, бо калі людзі ўбачаць гатовыя прадукты, у іх будзе нейкі стэрэатып, а павінна прысутнічаць інтрыга”, мяркуе чыноўнік.
З гэтай нагоды ў красавіку будзе зацверджана тэхнічнае заданне і да ўдзелу ў распрацоўцы брэнда запросяць айчынных і замежных экспертаў. Пасля адбяруць пяць-шэсць найлепшых варыянтаў і вынесуць іх на грамадскае абмеркаванне.
— Летась быў завершаны праект Еўрасаюза па ўстойліваму развіццю турызму ў Беларусі. Для пяці пілотных дэстынацый (турыстычных тэрыторый з усімі магчымымі дабротамі) створаны стратэгія развіцця, брэнд, сайт, навучаны прафесіяналы для працы ў гэтым кірунку, — абазначыў намеснік міністра. — Брэнд краіны не падмяняе сцяг ці герб краіны. Гэта будзе турыстычная фішка, якая акумулюе ў сабе турыстычную прывабнасць рэспублікі.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-turystychny-brend
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihail-partnoy-1