Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабляюць прадукцыю і аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі.
Конкурс праводзіцца ў такіх намінацыях, як харчовыя тавары; прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву.
У кожнай намінацыі згодна з рашэннем камісіі сярод лаўрэатаў конкурсу могуць быць вызначаны тавары для прысуджэння статусу «Навінка года», а таксама выбіраюцца дыпламанты ў званні «Стабільная якасць» і ўладальнікі спецыяльных узнагарод «Найлепшы ў галіне», «Найлепшы ў рэгіёне».
Звесткі аб таварах-лаўрэатах размяшчаюцца на сайце [3] Дзяржстандарта і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.
Арганізацыі, тавары якіх стануць лаўрэатамі конкурсу, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.
Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца да 1 верасня 2018 года ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацы і РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» (для Мінска і вобласці).
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана [4] на сайце Дзяржстандарта.
Конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца штогод з 2002 года па ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Сёлета ён аб'яўлены ў сямнаццаты раз.
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-spevak
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] http://gosstandart.gov.by
[4] http://gosstandart.gov.by/the-contest-best-goods-of-belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhstandart
[6] https://zviazda.by/be/tags/naylepshyya-tavary-respubliki-belarus-0