29 сакавіка ў 16.00 вядомы журналіст Інэса Плескачэўская прэзентуе сваю кнігу «Гістарычныя прагулкі з Францыскам Скарынай» у кніжнай краме «КнігаПоліс» (вул. Сурганава, 46).
Аўтар наведала тыя гарады ў Еўропе, у якіх беларускі першадрукар жыў, вучыўся, працаваў. Гэта Кракаў, Падуя, Прага і Вільня. І ў кожным з гэтых гарадоў яна сустракалася з навукоўцамі, якіх аб'ядноўвае любоў да спадчыны Францыска Скарыны і жаданне даведацца пра яго як мага больш.
У вас ёсць унікальная магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna