«Развіццё малога бізнесу дазволіць нам вырашыць пытанні рынку працы. Будучыня, з пункту гледжання эканамічнага росту, з пункту гледжання якаснага рынку працы, менавіта за развіццём малога бізнесу. Мясцовыя ўлады павінны аказаць максімальную дапамогу прадпрыемствам, якія стартавалі ў 2016—2017 гадах. Асаблівая ўвага тым, хто пачынае дзейнасць сёлета. Мы павінны падставіць ім не адно, а два плячы. Каб прадпрыемствы ствараліся не паўгода, а пачыналі працаваць (выпускаць прадукцыю альбо аказваць паслугі) праз адзін-два месяцы пасля рэгістрацыі. І няхай сёння на гэтых прадпрыемствах працуюць 2-3 чалавекі, заўтра іх можа быць ужо 15 і больш. Развіццё такіх прадпрыемстваў — крыніца эканамічнага росту рэгіёнаў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kascevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspert