У Драгічынскім раёне пад коламі цягніка загінуў 15-гадовы юнак, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Няшчасны выпадак здарыўся сёння раніцай. Каля 9.15 у Драгічынскі РАУС паступіў званок ад дыспетчара хуткай дапамогі. Ён паведаміў, што дызель-цягнік паведамлення Брэст-Лунінец збіў падлетка 2002 года нараджэння. Юнак атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.
На месца выбывала следча-аператыўная група. Са слоў відавочцаў, хлопец сам кінуўся пад цягнік. У цяперашні час праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння.
Як стала вядома, праз месяц хлопцу павінна было споўніцца 16 гадоў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dragichynski-rayon