Афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Сяргей ДУЧЭНКА паведаміў, што затрыманы грамадзянін па падазрэнні ў крадзяжах маёмасці з праваслаўных храмаў вобласці.
Пры сабе ў 26-гадовага жыхара адной з вёсак Кобрынскага раёна былі прыстасаванні для ўзлому замкоў. Ён трапіў у поле зроку супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў выніку праведзеных аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў. З восені мінулага года цэрквы палескай зоны перыядычна наведваў злодзей. Ён прабіраўся ў храм ноччу, ускрываў замок на дзвярах і забіраў грошы са скрыні для ахвяраванняў. Такім чынам пацярпелі цэрквы ў Бярозаўскім, Брэсцкім, Драгічынскім, Пінскім, Кобрынскім раёнах.
Аператыўнікі звярнулі ўвагу на почырк зламысніка, які ва ўсіх эпізодах быў адзін і той жа. Знайшлі шэраг улік і паступова выйшлі на след непрацуючага, раней судзімага за крадзеж вяскоўца. Затрымалі яго ў Кобрыне на чыгуначным вакзале.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni