20 сакавіка сацыякультурны канал прадставіць прэм'еру дакументальнага цыкла «Хатынь. Вайна без правілаў». У яго ўвайшлі чатыры серыі: «Падставы для маўчання», «Каты і ахвяры», «Мемарыял» і «Вогненныя пабрацімы Хатыні».
Аўтары праекта раскажуць пра гісторыю стварэння Хатынскага мемарыяла, прасочаць лёсы тых людзей, якія цудам выратаваліся ад гібелі, а таксама нагадаюць пра іншыя беларускія вёскі, зніклыя ў вогненнай прорве Вялікай Айчыннай. Разам з творчай групай пра важнасць захавання памяці для нашчадкаў паразважаюць гісторыкі і архівісты, філосафы, псіхолагі і сацыёлагі. У прыватнасці, падтрымку праекту аказалі загадчык аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі, укладальнік зборнікаў дакументаў «Хатынь. Трагедыя і памяць» Вячаслаў Селяменеў, дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Артур Зельскі і іншыя.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen