У турніры прынялі ўдзел каманды з Германіі, Швецыі, Турцыі, Балгарыі, Сербіі, Польшчы і Беларусі. Да фіналу дайшлі каманда АGО (Польшча), якая ў чвэрцьфінале выбіла з барацьбы беларускую дружыну GооdJоb, і Sрасе Sоldіеrs (Турцыя). Перамогу святкавалі палякі, менавіта ім і дасталіся 50 тысяч долараў крыптавалюты ў эквіваленце, туркі забралі 30 тысяч долараў, а GОDSЕNT (Швецыя) і BІG (Германія) атрымалі па 10 тысяч долараў адпаведна.
«Гэты турнір унікальны ў сусветным маштабе. У Мінск прыехалі досыць моцныя каманды, і гэта першае спаборніцтва такога ўзроўню з прызавым фондам у 100 тысяч долараў у крыптавалюце, — адзначае Ігнат Бабровіч, сузаснавальнік кіберспартыўнай кампаніі TwоgNаtіоn, якая займалася арганізацыяй чэмпіянату. — Ды і сама блокчэйн-платформа Рlау2Lіvе, праз якую ішла трансляцыя турніру, дазваляе зарабляць токены не толькі гульцам, але і гледачам стрымаў. Нам было важна даць магчымасць як мага больш шырокаму колу людзей убачыць турнір на роднай мове, таму мы працавалі напрамую з 16 групамі касцераў. Рэдкія турніры арганізоўваюць трансляцыі на такой колькасці моў. Кіберспорт і блокчэйн — прадвеснікі будучыні, і мы ўпэўненыя, што падобных турніраў у хуткім часе будзе нашмат больш. Мне таксама прыемна, што першы такі буйны турнір прайшоў менавіта ў Беларусі, дзе ўжо легалізавалі крыптавалюты і разумеюць усе перспектывы тэхналогіі блокчэйн і магчымасці, якія яна адкрывае».
Адзначым, што трансляцыя чэмпіянату была арганізавана праз дэцэнтралізаваную стрымінгавую платформу Рlау2Lіvе сумесна з тэхналагічным партнёрам TwоgNаtіоn. Два дні чэмпіянату на 16 мовах паглядзелі 240 тысяч чалавек з усяго свету. Сам турнір ужывую наведала больш за 5 тысяч чалавек.
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/kibersport
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryptavalyuta