РУП "Белпошта" 28 лютага часова не будзе прымаць плацяжы, паведамляе сайт кампаніі.
"У сувязі з правядзеннем тэхнічных і прафілактычных работ 28 лютага ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку на плацежна-даведачных тэрміналах РУП "Белпошта", будзе адсутнічаць магчымасць прыёму плацяжоў за паслугі і плацяжоў у бюджэт", - гаворыцца ў паведамленні на сайце.
"Белпошта" прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta