Нацыянальны аэрапорт Мінск і авіякампанія Finnair адкрываюць прамы рэйс Хельсінкі-Мінск. Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта.
Рэйс запускаецца 9 чэрвеня 2018 года і будзе выконвацца двойчы на тыдзень па аўторках і суботах. Новы напрамак Finnair будзе абслугоўвацца 100-мясцовымі самалётамі Embraer 190 у двухкласнай кампаноўцы.
Рэйсы з Хельсінкі будуць адпраўляцца ў 9.45 з прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 11.00, зваротны рэйс - у 11.45 з прыбыццём у 13.00 у аэрапорт Хельсінкі-Вантаа. Агульны час у шляху складзе 1 гадзіну 15 хвілін. Расклад складзены максімальна зручна не толькі для тых пасажыраў, якія вырашылі наведаць Хельсінкі, але і для тых, хто падарожнічае далей у Еўропу, Азію ці Амерыку.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aeraport
[3] https://zviazda.by/be/tags/helsinki
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/samalyot