У амерыканскім штаце Джорджыя арыштавалі супрацоўніка ранча, які карміў казу какаінам і паіў віскі. Пра гэта паведамляе выданне Newburgh Gazette.
28-гадовага Сэрджыа Паламарэса-Гузмана (Sergio Palomares-Guzman) выдала відэа, якое ён апублікаваў у інтэрнэце. На ім ён трымае казу за рогі, пакуль невядомы мужчына пхае ёй у ноздры наркотык. Затым Паламарэс-Гузман раскрывае рот жывёлы, а яго прыяцель залівае туды алкаголь.
Інфармацыя аб відэа паступіла ў офіс шэрыфа акругі Гуінэт, дзе раэзмяшчаецца ранча. Пасля гэтага Паламарэс-Гузман быў абвінавачаны ў жорсткім абыходжанні з жывёлай і арыштаваны. Яму пагражае дэпартацыя з краіны. Асобы двух мужчын, якія здзекаваліся над казой разам з ім, устанаўліваюцца.
Пацярпелую адправілі ў прытулак для жывёл акругі Гуінэт. Пасля ветэрынарнага агляду яе прызналі цалкам здаровай. Цяпер яна жыве на ферме арганізацыі, якая займаецца выратаваннем жывёл.
lenta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2018/02/21/goat/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha