Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за падтрымку каманды на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым фрыстайліст паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю [1] тэлеканалу "Беларусь 1".
"Уражаны і ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу, які вельмі дастойна адстаяў гонар краіны і падтрымаў нашу каманду, мяне. Гэта было па-мужчынску, па-сапраўднаму. Нізкі яму паклон", - сказаў Антон Кушнір.
Спартсмен адзначыў, што заўсёды з вялікай павагай ставіўся да кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт, паводле слоў Антона Кушніра, чарговы раз пацвердзіў і апраўдаў тое лідарства, якое ён трымае.
Крокі, якія былі прыняты пасля прадузятага судзейства, станоўча паўплывалі на імідж краіны, упэўнены алімпійскі чэмпіён. "Мы не здаліся, адстойвалі сваю краіну, свае інтарэсы. Так і трэба рабіць", - адзначыў ён, гаворачы аб размове прадстаўнікоў беларускай каманды з суддзямі.
На пытанне, ці выканаў бы спартсмен у выпадку выхаду ў фінал свой знакаміты скачок з найвышэйшым каэфіцыентам складанасці, за які ў Сочы яму паставілі самую высокую ацэнку ў алімпійскім фестывалі, ён адказаў: "Я вельмі хацеў бы. Я да гэтага імкнуўся".
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/sport/eksklyuzivnoe_intervyu_antona_kushnira_/
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2018
[4] https://zviazda.by/be/tags/anton-kushnir