У вёсцы Лісна, што знаходзіцца на беразе аднайменнага возера ў Верхнядзвінскім раёне, зімовай рыбалкай захапляюцца не толькі мужчыны. Адна з паспяховых аматарак гэтай справы — Святлана ГЕРАСІМЧЫК. Часта Святлану на возеры бачаць не адну — на яе каленях грэецца ў чаканні ўлову хітрая котка-ласуха — сапраўдны гурман свежай рыбы.
Святлана Васілеўна ў недалёкім мінулым — сталічны муляр-атынкоўшчык, брыгадзір найлепшага калектыву будаўнікоў па капрамонце дамоў. Дзесяць гадоў таму Святлана змяніла прапіску гарадскога жыхара на вясковае жыццё і ніколі пра гэта не пашкадавала.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya