На 83-м годзе жыцця памёр хакейны спецыяліст, адзін з першых кіраўнікоў Федэрацыі хакея Беларусі (ФХРБ) Леў Кантаровіч, паведамілі ў федэрацыі.
Леў Кантаровіч узначаліў ФХРБ ў 1993 годзе і працаваў на гэтай пасадзе на працягу пяці гадоў. У гэты час нацыянальная зборная Беларусі ўпершыню прабілася на Алімпійскія гульні. Выступаючы ў 1998 годзе ў японскім Нагана, каманда здолела ўвайсці ў васьмёрку наймацнейшых.
У апошнія гады Леў Кантаровіч пражываў за мяжой.
Федэрацыя хакея Беларусі была заснавана 6 сакавіка 1992 года.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/federacyya-hakeya-belarusi