"Людзі выстаўляюць патрабаванні да беларускай мовы, да беларускага маўлення як да эталоннага. "Чым гаварыць абы-як, лепш зусім не гавары". Такую думку выказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім на круглым стале [2], які прайшоў у рэдакцыі "Звязды".
- Гаварыць трэба бездакорна, хораша, прыгожа. Зразумела, што мы імкнёмся да ідэалу, зразумела, што падобныя патрабаванні адрасуюцца найперш публічнаму ўжыванню мовы — з вуснаў палітыкаў, культурных дзеячаў і г. д. Але ж варта разумець і тое, што патрабаванне жорсткае прыпыняе развіццё самой мовы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180220/1519138008-uzhyvanne-belaruskay-movy-u-roznyh-sferah-kultura-i-pismennasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-rodnay-movy