Беларуская кніга будзе шырока прадстаўлена на 19-й міжнароднай Вільнюскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адкрываецца 22 лютага, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
У дзень адкрыцця адбудзецца прэзентацыя беларускага стэнда для прадстаўнікоў літоўскіх СМІ, гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі.
На экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", "Народная асвета", Выдавецкі дом "Звязда", "Вышэйшая школа" і інш. Сярод навінак кнігавыдання - разнастайная літаратура: мастацкая, дзіцячая, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і г. д.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[3] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[5] https://zviazda.by/be/tags/vilnyus
[6] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2