Беларускія навукоўцы ініцыююць правядзенне лінгвістычнай экспертызы рэкламы. Пра гэта распавёў падчас круглага стала [2] ў газеце "Звязда" дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў.
- Зараз надзённа гучыць ініцыятыва, каб у нашым інстытуце запрацавала адмысловая экспертная камісія, якая будзе аналізаваць у першую чаргу рэкламу, праводзячы лінгвістычную экспертызу. Задача лінгвістычнай экспертызы — на аснове аб'ектыўных крытэрыяў, заснаваных на існуючых у дзяржаўных мовах лексічных, граматычных, арфаграфічных, пунктуацыйных, стылістычных нормах, ацаніць правільнасць напісання рэкламнага тэксту на стадыі яго падрыхтоўкі, праверыць яго жанрава-стылістычную адпаведнасць і адпаведнасць літаратурным нормам беларускай і рускай моў. Цяпер жа такая экспертыза не праводзіцца нікім, таму маем тое, што маем. На жаль, пакуль гэта ініцыятыва не рэалізаваная, а яе трэба праводзіць на ўзроўні ўнясення змяненняў у заканадаўства аб рэкламе. Але цяпер ствараецца адпаведная рабочая група і, спадзяюся, у хуткім часе мы будзем мець рэальны вынік.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180220/1519138008-uzhyvanne-belaruskay-movy-u-roznyh-sferah-kultura-i-pismennasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-rodnay-movy