Жанчына і дзіця пацярпелі ў масавай аварыі, якая адбылася 20 лютага, каля 07.50, у Мінску.
Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 35-гадовая жанчына на Renault Twingo ехала па вуліцы Сяліцкага з боку прамзоны ў напрамку вуліцы Шабаны. У раёне дома № 39 на закругленні дарогі яна здзейсніла сутыкненне з спадарожным Renault Laguna. Ад удару Renault Twingo адкінула на сустрэчную паласу руху, дзе аўтамабіль ўрэзаўся ў Citroen. Апошні, у сваю чаргу, здзейсніў сутыкненне з рэйсавым аўтобусам, які ехаў у першай паласе.
У выніку ДТЗ кіроўца Renaul Twingo і яе 5-гадовы сын атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У ДАІ адзначылі, што дзіця ехала ў аўтакрэсле.
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://auto.tut.by/news/accidents/581992.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk