Вострасюжэтны трылер "На мяжы" рэжысёра Фаціха Акіна выйдзе ў мінскі пракат 22 лютага.
Сусветная прэм'ера карціны адбылася на Канскім кінафестывалі мінулага года, дзе выканаўца галоўнай ролі Дыяна Кругер атрымала прыз за лепшую жаночую ролю. "На мяжы" таксама ўдастоіўся амерыканскіх прэмій "Залаты глобус" і Critics' Choice Awards у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", а на "Лістападзе" ён стаў адным з хітоў пазаконкурснага паказу.
У Мінску ўбачыць стужку можна ў кінатэатры "Піянер" да 28 лютага і ў Falcon Club Буцік Кіно да 7 сакавіка.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/udostoennyiy-zolotogo-globusa-film-na-predele-vyiydet-v-minskiy-prokat-22-fevralya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/na-myazhy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kino
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalaty-globus
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyyana-kruger