Дыктант па творах Якуба Коласа напішуць госці музея паэта ў Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Сутнасць музейнай акцыі "Дзясятка - за Коласа!" у тым, што ўдзельнікі, якія папярэдне запісаліся па тэлефоне, павінны будуць напісаць дыктант і вызначыць, з якога твора Якуба Коласа ўзяты ўрывак. Тыя, хто напісалі работу на дзесяць балаў і правільна назвалі крыніцу, атрымаюць сувеніры ад музея.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года 21 лютага з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і садзейнічання ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-dzen-rodnay-movy-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/litaraturna-memaryyalny-muzey-yakuba-kolasa-0