У мінулую нядзелю, 18 лютага, каля станцыі "Жодзіна-Паўднёвае" стала дрэнна машыністу электрычкі. Па словах пасажыраў, памочнік і медыкі хуткай спрабавалі яго выратаваць, але не здолелі.
Паводле неафіцыйных дадзеных, 45-гадовы машыніст электрычкі страціў прытомнасць і памёр. Аб гэтым паведамляецца ў групе «Тыповы Барысаў» [1] у сацcетках.
Пасажыры ўдакладнілі, што прыкладна ў 14.45 цягнік № 7004 па маршруце Барысаў - Мінск пад'язджаў да станцыі, але рэзка спыніўся, не дасягнуўшы платформы.
"Спачатку падумаў, што кагосьці збілі. Але памочнік пачаў паведамляць па ўсім цягніку: "Калі ёсць работнікі меддапамогі, тэрмінова прайдзіце ў першы вагон", - распавёў мясцовы жыхар Уладзіслаў.
Паводле яго слоў, мужчына шукаў медыкаменты. Пазней медыкі хуткай спрабавалі вярнуць прытомнасць мужчыну ў форме, але беспаспяхова.
З-за інцыдэнту пасажыры змаглі працягнуць свой шлях праз 45 хвілін на іншым цягніку.
tut.by [2]
Спасылкі
[1] https://vk.com/wall-36026781_463968
[2] https://news.tut.by/accidents/581745.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/bch